Апостальскі нунцый: прыярытэт – візіт Папы ў Беларусь

Gabor_Pinter-gaborpinter

Апостальскі нунцый у Беларусі Габар Пінтэр 13 снежня ўручыў даверчую грамату прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку. Адказваючы перад гэтым на пытанні журналістаў, ён назваў прыярытэтнай задачай арганізацыю візіту Папы Рымскага ў Беларусь. «Мы будзем працаваць над арганізацыяй візіту Папы Рымскага ў Беларусь, але пакуль не магу сказаць адносна тэрмінаў і праграмы», – адзначыў нунцый.

Паводле яго, ён вельмі аптымістычна глядзіць на перспектывы развіцця адносінаў паміж Ватыканам і Беларуссю і «з чаканнем» глядзіць у будучыню, перадае БелТА.

Адзначыўшы, што беларусы вельмі міралюбівыя і імкнуцца да міру з усімі краінамі, нунцый сказаў, што гэтыя мэты супадаюць з задачамі Ватыкана.

Падчас цырымоніі ўручэння даверчых грамат прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што разлічвае на ўмацаванне супрацоўніцтва з Ватыканам. “Для нашай краіны Ватыкан – асаблівы партнёр у міжнародным дыялогу. У нас склаліся выключнае паразуменне і давер з кіраўнікамі Рымска-Каталіцкай Царквы і асабіста з Яго Святасцю Папам Рымскім Францішкам”, – падкрэсліў ён.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі