Галоўны камуніст Беларусі будзе адказваць за адукацыю беларускіх дзяцей

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 15 снежня разгледзеў кадравыя пытанні. У прыватнасці, кіраўнік дзяржавы прызначыў міністрам адукацыі першага сакратара ЦК Кампартыі Беларусі Ігара Карпенку.

Ігар Карпенка нарадзіўся ў 1964 годзе ў Расіі, скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут, настаўнік гісторыі, грамадазнаўства і англійскай мовы.

Працоўную дзейнасць пачаў старэйшым піянерважатым у сярэдняй школе, працаваў сакратаром камітэта камсамола, начальнікам аддзела, упраўлення выхаваўчай работы, прарэктарам па выхаваўчай і сацыяльнай рабоце Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта.

Член КПСС з 1984 года. Удзельнічаў у адраджэнні Камуністычнай партыі Беларусі. Двойчы быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, узначальваў камісію па міжнародных справах і сувязях СНД. У ліпені 2011 года прызначаны на пасаду намесніка старшыні Мінгарвыканкама. У кастрычніку 2012 года абраны першым сакратаром ЦК Кампартыі Беларусі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі