Рымашэўскі: прызначэнне Карпенкі – яшчэ адзін крок назад у СССР
Самая галоўная праблема беларускай сістэмы адукацыі – гэта яе саветызацыя. Пра гэта заявіў у каментары Krynica.info сустаршыня аргкамітэту партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі, каментуючы прызначэнне міністрам адукацыі першага сакратара ЦК КПБ Ігара Карпенкі.
“Беларусь больш за 20 гадоў з’яўляецца незалежнай краінай, але антыдзяржаўныя і антыцаркоўныя ўстаноўкі, якія былі закладзеныя як аснова савецкай адукацыі, застаюцца ў краіне, разбураюць ментальнасць маладых беларусаў і нясуць пагрозу нацыянальным каштоўнасцям”, – адзначыў ён.
У гэтым кантэксце, на яго думку, прызначэнне галоўнага камуніста міністрам адукацыі “яшчэ больш замацоўвае гэтую дэструктыўную камуністычную скіраванасць беларускай сістэмы адукацыі”. “Можна толькі ўявіць, якія дзеянні будзе прадпрымаць на пасадзе кіраўніка міністэрства адукацыі чалавек, які адкрывае помніку Леніну (Ігар Карпенка 7 лістапада ўдзельнічаў у адкрыцці помніку Леніну ў Менску – Krynica.info), які лічыць камуністычныя ідэі сваім ідэалам і ўхваляе метады, якія ўжывала Камуністычная партыя ў мінулым: вынішчэнне Царквы, масавыя забойствы, злачынствы супраць беларускага народу”, – сказаў сустаршыня БХД, назваўшы прызначэнне Карпенкі яшчэ адным крокам назад у СССР.
Янукевіч: прызначэнне Карпенкі – смерць сістэмы адукацыі
Прызначэнне Ігара Карпенкі міністрам адукацыі – гэта абвяшчэнне сістэмы адукацыі ў Беларусі мёртвай, заявіў у Facebook старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч. “І, вядома, гэта ганьба і сорам перад беларускім народам і перад усім светам. За выключэннем Паўночнай Карэі. Гэтыя ацэняць, яны ведаюць, што ад адукацыі толькі праблемы”, – адзначыў ён.
У сваю чаргу старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька “павіншаваў” настаўніцкую супольнасць “з новай мятлой міністэрства”. “Кіраўнік Кампартыі таварыш Карпенка ідэальна падыходзіць для падрыхтоўкі правільных падручнікаў, для ўскладання кветак да помнікаў Ільіча, да запаўнення суботы барабанным боем. Мой прагноз – Мінадукацыі з новым міністрам пачне напампоўку ідэалагічнай мускулатуры”, – заявіў ён.
“Мы наогул думаем у нашай краіне хоць пра што-небудзь? У ЗША Ілон Маск (вынаходнік і мільярдэр – Krynica.info) будзе кансультаваць прэзідэнта па эканоміцы, а ў нас камуніст будзе далей ганьбіць і разбураць сістэму адукацыі! Блін! Што б вы там ні казалі, а год антыкамунізму аб’яўляць трэба!” – мяркуе кіраўнік Рады міжнароднага кансорцыюму “ЕўраБеларусь”.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Гомельскай епархіі выдалі цікавы каляндар пра мясцовых святых 12.08.2022 06:08
- У Кіеве суд пачаў разглядаць справу пра захоп храма УПЦ 11.08.2022 17:49
- Пробашча парафіі ў Лынтупах Аляксандра Барана арыштавалі на 17 сутак 10.08.2022 07:15
- «Не памрэ тваё імя» — Выйшла кніга пра памерлую настаяцельніцу Полацкага манастыра 10.08.2022 04:44
- З’явіўся анонс святкавання Дня памяці Манефы Гомельскай 09.08.2022 20:26
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)