У Таледа адкрыецца выстава старабеларускіх абразоў, якія ніколі не пакідалі Беларусь

9c091-clip-93kb

Нацыянальны мастацкі музей Беларусі прадставіць у Іспаніі выставу беларускіх абразоў XVII-XVIII стагоддзяў. Выстава пад назвай “Таямніца часу і духу” (“Апосталы і прарокі. Беларускія іконы XVII-XVIII стагоддзяў”) пачне працу ў Доме-музеі Эль Грэка ў Таледа 16 снежня адначасова з адкрыццём пасольства Беларусі.

На выставе будуць прадстаўлены 12 праваслаўных абразоў, якія раней не пакідалі Беларусь. Іконы будуць экспанавацца па 12 сакавіка 2017 года, перадае БелТА.

У Таледа абразы будуць размешчаны побач з працамі Эль Грэка той жа тэматыкі. Пазней, як чакаецца, у Мінск прыбудуць два-тры палатна з іспанскага музея. Перамовы ідуць аб у тым ліку аб карціне “Пятро і Павел”.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі