У бібліятэку Ватыкана перадалі кнігі Скарыны

Скарына
Нацыянальнай цэнтральнай бібліятэцы Рыма і Ватыканскай апостальскай бібліятэцы 19 снежня былі перададзеныя шматтомныя факсімільныя выданні «Кніжная спадчына Францыска Скарыны».

Ва ўрачыстай цырымоніі перадачы выданняў узялі ўдзел амбасадар Беларусі ў Італіі Аляксандр Гур’янаў і дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі, паведамляе БелТА.

Таксама Нацыянальнай цэнтральнай бібліятэцы Рыма быў зроблены яшчэ адзін падарунак – калекцыя беларускіх кніг, выдадзеных у межах міжнароднага праекта «Беларусь сёння».

У наступным годзе Беларусь святкуе 500-годдзе выдання Скарынам беларускай Бібліі,

што паклала пачатак нацыянальнаму кнігадрукаванню. З нагоды юбілею запланаваны шэраг мерапрыемстваў на міжнародным узроўні.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі