У Мінску развіталіся з даследчыкам сталінскіх рэпрэсій Леанідам Мараковым
19 снежня ў мінскім праваслаўным саборы святых Пятра і Паўла каля сотні чалавек прыйшло развітацца з пісьменнікам і даследчыкам сталінскіх рэпрэсій Леанідам Мараковым, які сканаў 17 снежня.
Апошні раз развітацца ў сабор прыйшлі празаікі Уладзімір Арлоў, Максім Клімковіч, Алесь Пашкевіч і Уладзімір Сцяпан, паэты Славамір Адамовіч, Леанід Галубовіч, Антон Рудак, Усевалад Сцебурака, паэткі Людміла Рублеўская і Аксана Данільчык, літаратуразнаўцы Адам Мальдзіс, Вячаслаў Рагойша і Міхась Тычына, палітыкі Зміцер Дашкевіч, Андрэй Дзмітрыеў, Павел Севярынец, Мікола Статкевіч і Уладзімір Някляеў, фалькларыст Уладзімір Васілевіч, журналісты Аляксандр Тамковіч, Міхаіл Валодзін і Сяргей Ваганаў, мастак Алесь Мара, гісторык Ігар Кузняцоў і іншыя, паведамляе budzma.by.
Пасля беларускамоўнага праваслаўнага адпявання, якое правёў айцец Юры Залоска, адбылася грамадзянская паніхіда. Пасля яе труну з целам Леаніда Маракова накрылі бел-чырвона-белым сцягам. Развітанне працягнулася на Заходніх могілках Мінска, дзе і быў пахаваны Леанід Маракоў.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Пробашча парафіі ў Лынтупах Аляксандра Барана арыштавалі на 17 сутак 10.08.2022 07:15
- «Не памрэ тваё імя» — Выйшла кніга пра памерлую настаяцельніцу Полацкага манастыра 10.08.2022 04:44
- З’явіўся анонс святкавання Дня памяці Манефы Гомельскай 09.08.2022 20:26
- Сканфіскавалі «Малітву за Беларусь» 09.08.2022 17:00
- У Магілёве з’явіўся помнік Георгію Каніскаму 09.08.2022 15:25
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)