Біскуп Віцебскі правёў адвэнтавыя рэкалекцыі ў вёсцы блізу Шчучына

буткевич
Біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч асабіста правёў адвэнтавыя рэкалекцыі ў парафіі святога Станіслава, біскупа і мучаніка, ў вёсцы Ляцк ў Шчучынскім раёне.

Рэкалекцыі, арганізаваныя пробашчам парафіі кс. Алегам Пятрашкам, доўжыліся з 9 па 11 снежня, паведамляе catholic.by.

Падчас рэкалекцыяў біскуп Буткевіч засяродзіўся на тым, каб нагадаць прысутным, што Бог, ствараючы чалавека з любові, уклаў у сэрцы кожнага чалавека вялікую любоў і прагненне пошуку Бога, ахвоту яднання з Ім, якую грэх забівае, што робіць чалавека нясчасным.

Таксама біскуп Віцебскі разважаў аб сямейным жыцці і пагрозах, якія сёння перажывае каталіцкая сям’я.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі