Вядомы бард Віктар Шалкевіч выступiць 12 лютага з канцэртам у Мiнску

shalkevich

У Мiнску 12 лютага адбудзецца  канцэрт вядомага беларускага барда Віктара Шалкевіча.

КЗ «Мiнск» (малая зала) — Мінск, вул. Кастрычніцкая, 5.

12 лютага, 19.00.

Вядомы бард, акцёр i шансанье Вiктар Шалкевiч з праграмай найлепшых песень для усiх закаханых i не толькi.

Усiм закаханым парам — кампакт-дыск у падарунак!

Квіткі на канцэрт Віктара Шалкевіча ўжо у продажы (www.kvitki.by). Даведкі па тэлефонах: 8 044 5517706, 8 029 8517706



Беларускі бард, акцёр, літаратар і шоўмэн Віктар Шалкевіч нарадзіўся 9 лютага 1959 года ў мястэчку Поразава Гродзенскай вобласці.

Лаўрэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў аўтарскай песні, у тым ліку «Басовішча-92», «Восень бардаў-93» (Польшча). Выступаў з канцэртамі ў Беларусі, Расіі, Польшчы, Літве, Францыі, Германіі, Чэхіі. Выпусціў чатыры кнігі і восем музычных альбомаў.

За папулярызацыю сярод дзяцей ведаў пра тэатр быў узнагароджаны міжнародным ордэнам Усмешкі, кавалерамі якога з’яўляюцца Ян Павел II, Астрыд Ліндгрэн, Стывен Спілберг.

Віктар Шалкевіч у 2014 годзе стаў уладальнікам прэміі «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава, якой ўзнагароджваюцца людзі, што праявілі сябе грамадскай і творчай дзейнасцю на карысць Беларусі і Свабоды.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі