Будаўніцтва ў Котаўцы спыненае: “зялёныя” перамаглі каталікоў
Старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац на прэс-канферэнцыі 21 снежня паведаміў аб спыненні будаўніцтва ў мінскім скверы “Котаўка” у Сяльгаспасёлку касцёла святых апосталаў Пятра і Паўла і святога Яўгена дэ Мазено.
Пасля няўдалага пачатку будаўніцтва, калі мясцовыя жыхары, узначаленыя эколагамі- “зялёнымі”, пачалі звадкі і бойкі на будучай будпляцоўцы, кіраўнік Мінгарвыканкама 6 снежня прыехаў на месца канфлікту і ўзяў сітуацыю на асабісты кантроль. Вынікам стала замарозка будаўніцтва. “Напэўна, будаваць там нічога не будзем, супольнасці прапануем іншы ўчастак», – рэзюмаваў Шорац, паведамляе onliner.by.
Шорац падкрэсліў, што асабіста ён з пратэстуючымі не згодны і лічыць пытанне надуманым, паколькі асаблівай экалагічнай значнасці сквер не мае, тады як храм ўпрыгожыў бы Котаўку. Пры гэтым гарадскія ўлады маюць намер прапанаваць эколагам “узяць такі ж актыўны ўдзел у добраўпарадкаванні сквера”. «Каб ўзялі рыдлёўкі і паказалі, што, акрамя стварэння карцінкі на камеру, яны ўмеюць яшчэ і працаваць, упрыгожваць раён», – адзначыў ён, заявіўшы, што “гэта павінен быць не разавы суботнік. Эколагі павінныя ўзяць пастаяннае шэфства над скверам”.
Што да новага месца для будаўніцтва храма, то знайсці яго ў Савецкім раёне не так проста. «Храм можна пабудаваць не ўсюды. Гэта павінна быць прыгожае месца, з добрай транспартнай даступнасцю. Мы вывучаем новыя пляцоўкі. Што-небудзь прапануем», – сфармуляваў Андрэй Шорац сітуацыю, у якой апынуліся цяпер” бяздомныя “вернікі.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Ізраілі знайшлі надпіс пра Хрыста, якому каля 1500 гадоў 23.01.2021 14:34
- “Казка пра Белага анёла, Зорку і цёмную краіну, якая робіцца светлай”. Казка ад Паўла Севярынца 15.01.2021 17:31
- Арцыбіскуп Кандрусевіч выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Мітрапаліта Філарэта 13.01.2021 10:28
- Памёр мітрапаліт Філарэт, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі 12.01.2021 14:32
- Віншаванне архіепіскапа Арцемія з нагоды свята Хрыстовага нараджэння 07.01.2021 10:53
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)