Мітрапаліт Кандрусевіч пра Amoris Laetitia: дактрына Касцёла не змяняецца
На сёння дактрына Каталіцкага Касцёла не змяняецца. Так пракаментаваў 22 снежня на сустрэчы з журналістамі апостальскую адгартацыю Папы Рымскага Францішка пра сям’ю “Amoris laetitia” (Радасць любові) мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, паведамляе карэспандэнт Krynica.info.
“Amoris laetitia” выклікала крытыку сярод кансерватыўна настроеных каталікоў, у тым ліку і ў Беларусі, бо, на іх думку, ставіць пад сумнеў непарыўнасць шлюбу. “На сёння дактрына Касцёла не змяняецца”, – сказаў мітрапаліт, адзначыўшы, што людзі, якія жывуць у паўторным несакраментальным шлюбе ці ў адносінах, якія ўтварыліся ў выніку разводу, могуць прыступаць да еўхарыстыі толькі тады, калі жывуць між сабой, як брат і сястра.
Разам з тым арцыбіскуп адзначыў, што Касцёл не адкідвае такіх людзей, а імкнецца прыцягнуць іх да больш актыўнага ўдзелу ў царкоўным жыцці.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Расійскі мітрапаліт заклікаў спыніць кровапраліццё на ўкраінскай зямлі пасля абстрэлу РФ 06.07.2022 09:25
- У Брэсце прайшоў маштабны крыжовы шлях 05.07.2022 19:50
- У Жыровічах асвяцілі самы вялікі ў Беларусі звон 05.07.2022 15:21
- Новы апостальскі ліст Папы: хопіць палемікі вакол літургіі 04.07.2022 14:33
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж 04.07.2022 10:22
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)