Мітрапаліт Кандрусевіч пра “Котаўку”: гэта пераслед з боку “зялёных”
Супрацьстаянне на чале з “зялёнымі” будаўніцтву касцёла ў скверы “Котаўка” ў Мінску – гэта ні што іншае, як пераслед каталікоў. Пра гэта заявіў 22 снежня на сустрэчы з журналістамі каталіцкі мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, перадае карэспандэнт Krynica.info.
Паводле яго, праціўнікі будаўніцтва былі зусім не гатовыя да кампрамісу. Увесь іх кампраміс зводзіўся да таго, каб перанесці касцёл у іншае месца – за МКАД, на пустыр ці гэтак далей.
“Але гэта не так проста. У нас ёсць парафіі, і мы просім улады вылучыць участак пад будаўніцтва. Не мы выбіраем. Потым атрымліваем дазвол, арганізуем інжынерныя камунікацыі. Гэта пяць гадоў працы, не кажучы ўжо пра фінансавыя затраты”, – адзначыў мітрапаліт.
Ён нагадаў, што раней мала хто ведаў пра “Котаўку”, як і пра Сяльгаспасёлак, у якім яна знаходзіцца.
Арцыбіскуп таксама зняпраўдзіў заявы, што для будаўніцтва будзе нібы высечаны ўвесь сквер, хаця касцёл мусіў заняць толькі 1,5% яго тэрыторыі. Пры гэтым замест ссечаных дрэваў мусілі быць высаджаныя новыя, а ў самым Сяльгаспасёлку з прычыны наяўнасці ў людзей агародаў хапае расліннасці.
“Гэтая сітуацыя паказала, што можна так узбунтаваць людзей, можна так паказаць сітуацыю, што не ведаеш, чым усё завершыцца”, – сказаў Тадэвуш Кандрусевіч, дадаўшы, што пасля апошніх заяваў старшыні Менгарвыканкаму спадзеву на тое, што будаўніцтва працягнецца, няма.
Арцыбіскуп таксама паведаміў, што плануе сустрэцца з кіраўніком Мінска, каб атрымаць афіцыйны адказ на гэты конт. “Мы не супраць экалогіі, але яе не будзе, калі не будзе экалогіі паміж людзьмі”, – заключыў ён.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)