Біскуп Буткевіч: Адраджаючы касцёл у цэнтры Віцебска, мы не можам дапусціць “доўгабуд”

Буткевич
Каталіцкі Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч 20 снежня па традыцыі напярэдадні Раства Хрыстова сустрэўся з журналістамі, запрасіўшы прадстаўнікоў як дзяржаўных, так і недзяржаўных СМІ.

Адказваючы на пытанне адносна магчымасці візіту ў Беларусь Папы Францішка, біскуп Буткевіч адзначыў, што пытанне застаецца вельмі важным і актуальным для Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, бо “Беларусь побач з Расіяй засталіся адзінымі еўрапейскім краінамі, у якія ні разу не адбываўся візіт пантыфіка”, паведамляе catholicnews.by.

“Апошнія падзеі, якія адбываюцца ў гэтым накірунку, пакідаюць нам усё больш надзеі, што гэты візіт стане магчымым”, – спадзяецца біскуп.

Біскуп Віцебскі распавёў пра стан справаў ва ўсходніх парафіях дыяцэзіі, якія ён наведваў з візітацыяй у гэтым годзе: “Там дзейнічаюць невялікія каталіцкія супольнасці, якія ўзніклі адносна нядаўна, але яны нагадваюць адзіную сям’ю”.

Кіраўнік дыяцэзіі распавёў пра планы будаўніцтва новых храмаў у віцебскім мікрараёне Білева і ў Паставах, пра адраджэнне касцёла святога Антонія ў Віцебску.

“Паколькі храм будзе знаходзіцца ў цэнтры горада, яго будаўніцтва не павінна быць зацягнутым па часе. Таму наша задача на бліжэйшы час, – знайсці сродкі на пабудову гэтай святыні”, – кажа біскуп Алег Буткевіч пра перспектывы адраджэння касцёла святога Антонія. У Паставах, спадзяецца ён, у будучым годзе распачнуцца ўжо непасрэдна будаўнічыя працы.

Напрыканцы сустрэчы біскуп падзяліўся з журналістамі аплаткам.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі