Лютэране Гродна прывітали нованароджанага Хрыста
У Гродне ўвечары 24 снежня ў лютэранскай царкве святога Яна адбылася вячэрняя вігілія Божага Нараджэння, якой папярэднічаў канцэрт навучэнцаў гродзенскай музычнай школы.
«У гэтым годзе мы зноў чуем словы анёла «Не бойся». Гэтыя словы былі адрасаваныя Марыі, пастухам, а таксама і нам сёння. Асабліва ў гэты неспакойны час, якi мы назіраем вакол нас: войны, тэракты, забойствы. Але мы не павінныя баяцца, бо з намі Бог, нараджэнне якога мы сёння святкуем»,– нагадаў у пропаведзі пастар супольнасці Уладзімір Татарнікаў, паведамляе hrodna.life.
Завяршылася літургія галоўным гімнам Раства «Ціхая ноч», напісаным у 1818 годзе. У гэты момант святло згасла, і ў кожнага ў руках запалілася свечка, якая сімвалізуе словы песні.
Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
25.12.2016
Навіны цэркваў|
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Пачаўся міжнародны конкурс дзіцячых малюнкаў «Красота Божьего мира» 01.07.2022 12:06
- Вернікаў царквы «Новае Жыццё» просяць пацвердзіць, што яны па-ранейшаму ў царкве 01.07.2022 10:14
- У Маладзечне асвяцілі кафедральны сабор 01.07.2022 07:12
- Верш беларускага святара паслужыў тэкстам антываеннай “Балады аб вайне” 30.06.2022 17:12
- Пастар Ганчарэнка: Бог здольны здзейсніць эканамічныя і палітычныя цуды 30.06.2022 16:05
Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)