Беларускім медработнікам не будуць забараняць насіць крыжыкі
Абзац аб недапушчэнні відавочнай дэманстрацыі сваёй рэлігійнай прыналежнасці, адкрытым нашэнні рэлігійных знакаў і сімвалаў будзе выключаны Міністэрствам аховы здароўя Беларусі з Праекту «Аб зацвярджэнні Норм медыцынскай этыкі і дэанталогіі». Пра гэта гаворыцца ў адказе, які атрымаў на свой зварот у Міністэрства аховы здароўя праваслаўны мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел.
У лісце ў адказ Патрыяршы Экзарх адзначыў, што прынятае кіраўніком Міністэрства аховы здароўя рашэнне з’яўляецца яркім сведчаннем увагі і неабыякавасці да меркавання вернікаў Беларусі і ўзаемаразумення паміж Міністэрствам аховы здароўя і Беларускай Праваслаўнай Царквой, паведамляе Church.by.
Курыя Мінска-Магілёўскай каталіцкай архідыяцэзіі таксама выказала радасць у сувязі з тым, што ўказаны абзац будзе выдалены, і падзякавала мітрапаліта Паўла «за станоўчую пазіцыю ў такой важнай справе, як адкрытае нашэнне знакаў рэлігійнай прыналежнасці», перадае Catholic.by.
Аднак пры гэтым у Каталіцкай Царквы адзначылі, што арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч пакуль не атрымаў адказу ад Міністэрства аховы здароўя на аналагічны зварот.
«Сітуацыя выглядае такім чынам, што ролю Каталіцкага Касцёла ў жыцці беларускага грамадства ў чарговы раз штучна памяншаюць. Пра гэта сведчыць заніжэнне колькасці вернікаў у набажэнствах на Божае Нараджэнне, сітуацыя з будаўніцтвам касцёла ў мінскім парку Котаўка, а цяпер і маўчанне з боку Міністэрства аховы здароў’я. Гэта яўная дыскрымінацыя Каталіцкага Касцёла», – гаворыцца ў паведамленні Курыі.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)