У Гомелі каталіцкі і праваслаўны святары зладзілі ранішнік разам

Гомель
У Гомелі ў Дзіцячай вёсцы для сірот-інвалідаў, якой апякуецца рэгіянальная каталіцкая дабрачынная місія “Карытас”, 30 снежня адбыўся ранішнік, жаданымі гасцямі на якім сталі каталіцкі і праваслаўны святары.

Дзеці падрыхтавалі прадстаўленне па матывах казкі “12 месяцаў”, пасля атрымалі падарункі і сабраліся за салодкім сталом, паведамляе catholicnews.by.

Дзіцячая вёска – гэта некалькі катэджаў, дзе жывуць групы-сем’і. Традыцыйна тут адзначаецца свята святога Мікалая, аднолькава шанаванага ў Каталіцкай і Праваслаўнай Цэрквах.

Большасць дзяцей і супрацоўнікаў – гэта праваслаўныя, таму “карытасаўцы” наладзілі шчыльнае супрацоўніцтва з праваслаўнымі структурамі, каб духоўнае жыццё ў Дзіцячай вёсцы ажыццяўлялася як мага паўней.

Вёска разлічаная на пражыванне 60 хлопчыкаў і дзяўчынак ва ўмовах, максімальна набліжаных да сямейных.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі