У Віцебскай каталіцкай дыяцэзіі абралі найлепшыя батлейкі (фотарэпартаж)
Конкурс каталіцкіх парафіяльных калядных батлеечных спектакляў, якія адбыўся 5 студзеня ў Віцебску ў межах Дзён хрысціянскай культуры, прайшоў, насуперак устойлівай традыцыі дзіцячых самадзейных конкурсаў, без пакрыўджаных і незаўважаных.
Акрамя пераможцаў і дыпламантаў, падарункі “ад біскупа” атрымалі ўсе дзеці, якія прыйшлі ў катэдральны касцёл Езуса Міласэрнага на заключнае свята, у тым ліку, гледачы, – некаторыя парафіі, дзе пакуль няма трупы ці хора, прыехалі проста паглядзець. У выніку, раздаўшы акторам падарункі ад “Карытас”, біскуп Віцебскі запрасіў на салодкі пачастунак усіх дзяцей, якія былі ў касцёле.
Першае, два другія і тры трэція месцы – такую схему прапанавала журы, якое складалася з актораў Коласаўскага тэатра. Акторы, між іншым, прапанавалі асобна адзначыць дзяцей, талент якіх выйшаў за межы каляднай пастаноўкі і выклікаў у гледачоў цалкам шчырыя незапланаваныя эмоцыі. У выніку самыя яркія акторы – чацвёра малых з Паставаў – атрымалі дадатковыя авацыі ад удзячнай публікі.
Асобныя дыпломы атрымалі ўсе парафіі, бо кожная прывезла сваё “моцнае месца” – кідкія вялікія дэкарацыі, нечакана глыбокі сэнс, запамінальныя касцюмы альбо выразны аўтарскі ўдзел святара ў стварэнні сцэнара і пастаноўкі, як гэта адбылося ў выпадку парафіі з Ідолты, душпастыр якой, кс. Вячаслаў Пялінак, паказаў намаганнямі дзяцей з маленькай вёсачкі на латвійскім памежжы прыгожую містэрыю пра шматаблічнасць шчасця.
Яркай падзеяй свята сталі выступы двух калектываў з Дуброўны, якія прывезлі класічныя лялечныя тэатры. Юныя каталікі з маладой усходняй парафіі паслядоўна адраджаюць старадаўняе мастацтва лялечных п’есаў, вырабляючы ўнікальныя лялькі і ствараючы цікавыя сцэнары.
Усім канкурсантам, прыехаўшым у Віцебск на свята батлейкі, прапаноўвалася ўкласціся ў жорскія межы па часе, да таго ж паказаць пастаноўку з актуальным зместам, адпрэчыўшы традыцыйныя ўзоры калядавання. Дзеці з Лынтупаў перанеслі калядныя матывы ў краму “Еўраопт”, дзе мітусяцца людзі, рыхтуючыся да свята, юныя вернікі адной з віцебскіх парафіяў – у бедную сялянскую хату з відавочнай нястачай прысмакаў, акторы з Паставаў – у сучасную мадэрновую сям’ю, дзе маці занурылася ў ёгу, а бацька – у тэлевізар, цалкам ігнаруючы паведамленне дзіцяці аб тым, што вось-вось народзіцца Хрыстос.
Дзеці з Полацка паказалі адваротны бок Нараджэння Хрыстова, перанесшы дзею ў адну з Віфлеемскіх гасцініцаў, дзе Марыі і Язэпу не хапіла месца. Наваполацкія артысты давялі пластыкай і музыкай сувязь паміж гісторыяй Нараджэння, якое адбылося больш за дзве тысячы гадоў таму, і цяпершаняй штодзённасцю, у якой жывуць самыя звычайныя людзі.
Шквал авацыяў сабрала пастаноўка катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага. Нескладаная “казка” нагадала пра тое, што шлях да Бога ляжыць праз цалкам матэрыяльныя добрыя справы, а “белыя людзі”, у адрозненне ад жыхароў Афрыкі ці Усходу, ідуць да Яго павольнейшымі тэмпамі, гандлюючыся – цалкам ці напалову аддаваць сябе справам веры.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- «Бессэнсоўныя апаратныя гульні наверсе» — У Мінску прайшоў чарговы Сінод БПЦ 19.08.2022 17:48
- Злёт маладых баптыстаў пройдзе каля Кобрына 19.08.2022 15:05
- У Салігорску будуць будаваць новы храм 18.08.2022 12:41
- У вёсцы на Міншчыне прайшла традыцыйная працэсія са старадаўнім абразом святога Роха 18.08.2022 10:38
- Мітрапаліт Веніямін сустрэўся з аўтарамі помніка мітрапаліту Філарэту 17.08.2022 14:54
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)