Затрыманы за захоўванне зброі член РНЕ Бурыкін застаецца святаром
Святар Канстанцін Бурыкін, затрыманы за незаконныя дзеянні ў дачыненні да боепрыпасаў, ня пазбаўлены сану. Пра гэта ў інтэрв’ю “Комсомольской правде в Белоруссии” паведаміў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Паводле яго, рашэнне, пазбаўляць ці не яго сану, прыме Епархіяльны суд па выніках следства.
Мітрапаліт адзначыў, што на святара яму часта скардзіліся прыхаджане Бурыкіна з пасёлка Гатава Мінскага раёна ў сувязі з частай адсутнасцю Канстанціна Бурыкіна ў прыходзе, у тым ліку падчас паездкі ў ЗША на спартовыя спаборніцтвы.
Акрамя таго, людзі скардзіліся і на тое, што ён прытрымліваецца фашысцкіх поглядаў. «Падчас апошняй размовы (18 лістапада – Krynica.info) айцец Канстанцін сказаў, што не лічыць сябе вінаватым, і выказаў жаданне абараняцца ў судзе. Пасля гэтага я прыняў рашэнне – вызваліць яго ад абавязкаў настаяцеля храма і перадаць справу ў Епархіяльны суд», – распавёў мітрапаліт.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Ізраілі знайшлі надпіс пра Хрыста, якому каля 1500 гадоў 23.01.2021 14:34
- “Казка пра Белага анёла, Зорку і цёмную краіну, якая робіцца светлай”. Казка ад Паўла Севярынца 15.01.2021 17:31
- Арцыбіскуп Кандрусевіч выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Мітрапаліта Філарэта 13.01.2021 10:28
- Памёр мітрапаліт Філарэт, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі 12.01.2021 14:32
- Віншаванне архіепіскапа Арцемія з нагоды свята Хрыстовага нараджэння 07.01.2021 10:53
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)