Зверхнік БАПЦ: На Раство Беларуская Царква моліцца за змагароў за незалежнасць краіны

Логвин
“За дзве тысячы гадоў, якія мінулі ад гэтай гістарычнай падзеі, чалавецтва матэрыяльна вельмі развілося ў навуцы, тэхніцы й дабрабыце, але духоўныя праблемы засталіся – нянавісць, войны, захоп чужых земляў”, – нагадвае ў архіпастырскім пасланні на Раство Хрыстова зверхнік Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы архіепіскап Навагрудскі Святаслаў.

Не варта супрацьпастаўляць веру і навуку, – дадае уладыка Святаслаў, бо “навука Ісуса Хрыста і шлях, які Ён указаў людзям, ёсць сёння і будуць заўсёды вельмі актуальныя для ўсіх нас”, – паведамляе belapc.org.

“Беларускі народ, які далучыўся да хрысціянства болей за тысячу гадоў таму, а пяцьсот гадоў таму выдаў Біблію на роднай мове, на працягу сваей вялікай гісторыі не толькі пабожна цярпеў нягоды у часы акупацыі заходнімі ці ўсходнімі суседамі, але й заўсёды жыў праўдна, змагаючыся за сваю тоеснасць. А сіла і святасць – у праўднасці. Цяпер таксама адчуваем небяспеку дзяржаўнасці Беларусі ад бязбожнага ўсходняга суседа, таму асабліва за змагароў за яе волю й незалежнасць моліцца Беларуская Царква, таксама – за ўсіх беларусаў, якія жывуць на Бацькаўшчыне і ў замежжы, просячы ў Госпада міру сваім суайчыньнікам у новым годзе”, – дадае архіепіскап Навагрудскі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі