У Барані пахавалі забітую ігуменню Васілісу (відэа)


Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, і епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веніямін 8 студзеня здзейснілі Боскую літургію ў манастыры святой блажэннай Ксеніі Пецярбургскай ў вёсцы Барань ў Барысаўскім раёне ў саслужэнні шматлікага духавенства Беларускага Экзархата.

За богаслужбай маліліся намеснік старшыні Мінаблвыканкама, старшыня Барысаўскага райвыканкама, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, паведамляе borisoveparhia.by.

Барань
Епіскап Барысаўскі падзякаваў мітрапаліту Паўла за наведванне манастыра, які перажывае сур’ёзнае выпрабаванне, і папрасіў ўладыку звярнуцца да паствы са словамі суцяшэння ў сувязі з трагічнай смерцю ігуменні манастыра Васілісы.

Пасля мітрапаліт Павел і епіскап Веніямін здзейснілі чын пахавання ігуменні Васілісы (Мядзведзь), ігуменні жаночага манастыра, забітай позна ўвечары 5 студзеня.

Сёстры жаночага Ксеніеўскага манастыра просяць дасылаць свае ўспаміны пра матухну Васілісу на пошту kseniamonastyr@mail.ru.


“Матухна прыцягвала людзей сваімі якасцямі душы, увасабленнем у жыццё евангельскага ідэалу, які заўсёды прыцягвае людзей незалежна ад узросту і роду заняткаў. Шчырая любоў да кожнага чалавека, клопат пра яго, жаданне неяк дапамагчы, падтрымаць, суцешыць, калі трэба. Непадкупнасці шчырасць і давернасць, якой яна мела, прастата”, – дзеліцца ўспамінамі аб загінулай епіскап Веніямін.

“Калі мы з пункту гледжання веры, духоўна паглядзім на гэта, дык Гасподзь з намі, Бог не пакідае нас, клапоціцца пра нас, клапоціцца аб матухне і любіць яе. Ён забраў яе і мы з пакорай схіляем галовы перад такім рашэннем Божым. Але ў той жа час спадзяемся, што Гасподзь, забіраючы матухну такім чынам, аддасьць ёй чымсьці іншым і нам таксама, бо Ён – любячы Айцец. Гэта прыклад горкі, але ў той жа час павучальны для нас: не ведаеце, у які час Гасподзь прыйдзе. Кожнаму з нас трэба быць заўсёды гатовым”, – дадае епіскап.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі