Амбасадар Беларусі сустрэўся з Папам Францішкам

Ватикан
Амбасадар Беларусі ў Вялікабрытаніі і Ватыкане па сумяшчальніцтве Сяргей Алейнік з 9 па 12 студзеня знаходзіўся з працоўным візітам у Апостальскай сталіцы.

Сяргей Алейнік узяў удзел у навагодняй аўдыенцыі Папы Францыска, арганізаванай для дыпламатычнага корпуса. Падчас аўдыенцыі адбылася гутарка беларускага дыпламата з пантыфікам, паведамляе БелаПАН.

Сяргей Алейнік таксама сустрэўся з дзяржаўным сакратаром Ватыкана кардыналам П’етрамм Паралінам і сакратаром па адносінах з дзяржавамі (міністрам замежных справаў) Ватыкана арцыбіскупам Полам Галахерам.

Пасол Беларусі таксама сустрэўся з дырэктарам Музеяў Ватыкана Барбарай Джаттай і прэфектам Ватыканскай Апостальскай бібліятэкі Чезарэ Пасіні.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі