Беларусь цягам тыдня будзе маліцца за адзінства хрысціянаў

нямая малітва
У Беларусі з 18 па 25 студзеня пройдзе Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў. Такі Тыдзень адбываецца штогод ва ўсім свеце.

У адзін з дзён гэтага тыдня прадстаўнікі хрысціянскіх канфесіяў збіраюцца разам на супольнае набажэнства, паведамляе catholic.by.

Тыдні малітваў за адзінства хрысціянаў, якія рыхтуе Папская рада спрыяння хрысціянскаму адзінству, пачаліся ў 1968 годзе. Штогод да гэтых Дзён рыхтуюцца адмысловыя матэрыялы з біблейскімі разважаннямі і малітвамі на асобныя дні тыдня.

Матэрыялы рыхтуюць хрысціяне розных краінаў.  Матэрыялы на сёлетні Тыдзень падрыхтавалі хрысціяне з Германіі на глебе ўрыўка з Паслання апостала Паўла да Карынцянаў (2  Кар 5, 14–20), у якім падкрэсліваецца, што паяднанне з’яўляецца дарам ад Бога, прызначаным для ўсяго стварэння.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі