Апублікаваны расклад каталіцкага Тыдня малітваў аб еднасці хрысціянаў

молитва
Беларускія каталікі з 18 па 25 студзеня будуць браць удзел у сусветным Тыдні малітваў за адзінства хрысціянаў, якія з 1968 года штогод ладзіць Каталіцкая Царква. Сёлета матэрыялы да набажэнстваў падрыхтавалі хрысціяне з Германіі.

Мінска-Магілёўская архідыяцэзія

21 студзеня – Святая Імша з набажэнствам за адзінства хрысціянаў з удзелам прадстаўнікоў розных хрысціянскіх канфесіяў і мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.

19.15 у катэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.

Гродзенская дыяцэзія

21 студзеня – малітва з удзелам біскупаў Гродзенскай дыяцэзіі і прадстаўнікоў іншых хрысціянскіх канфесіяў. Да ўдзелу запрошаныя ўсе святары, кансэкраваныя асобы і вернікі Гродна, паведамляе catholic.by.

18.00 у катэдральным касцёле святога Францішка Ксаверыя.

Пінская дыяцэзія

18 студзеня – Святая Імша і малітва за адзінства хрысціянаў ў Баранавічах з удзелам біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі і дапаможнага біскупа Пінскай дыяцэзіі Казіміра Велікасельца.

12.00 у касцёле Узвышэння Святога Крыжа.

19 студзеня – Святая Імша і малітва з удзелам запрошаных прадстаўнікоў іншых хрысціянскіх канфесіяў у Пінску.

18.30 у касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.

Віцебская дыяцэзія

24 студзеня – малітва за адзінства хрысціянаў у Віцебску з удзелам біскупа Віцебскай дыяцэзіі Алега Буткевіча і прадстаўнікоў іншых хрысціянскіх канфесіяў.

18.30 у катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі