Архіў газеты “Крыніца” і праграмы міжваеннай БХД выкладзеныя для пампавання

82601-clip-27kb

Праваслаўны святар Кіеўскага Патрыярхату протаіерэй Сяргей Горбік выклаў у інтэрнэт для вольнага пампавання праграмы партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”, прынятаыя на з’ездах 1926, 1929 і 1931 гадоў.

З праграм можна даведацца пра планы і задачы міжваеннай БХД, яе стаўленне да найбольш хвалюючых праблемаў (самаўрады, войска, палітычныя і грамадскія свабоды, суд, школа, рэлігія, зямля, прыватная ўласнасць, падаткі і іншыя). Таксама разам з праграмамі быў выдадзены і статут партыі. Спампаваць праграму за 1931 года можна тут, 1929-ы – тут, 1926-ы – тут.

Таксама раней карыстальнік valerikpunk выклаў на rutracker.org для пампавання архіў хрысціянскай газеты “Крыніца” за 1919-1940 гады – агулам 726 нумароў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі