19 студзеня

Giotto_-_Scrovegni_-_-23-_-_Baptism_of_Christ

Богаз’яўленне

Адзначаецца па юліянскім календары.

155 гадоў таму, 19 студзеня 1862 года

Памёр беларускі гісторык, этнограф Міхаіл Без-Карніловіч (1796-1862).

115 гадоў таму, 19 студзеня 1902 года

Нарадзіўся югаслаўскі гісторык-візантыіст беларускага паходжання Георгій Астрагорскі (1902-1976).

105 гадоў таму, 19 студзеня 1912 года

У сям’і выхадцаў з Віленшчыны нарадзіўся эканаміст, Нобелеўскі лаўрэат Леанід Кантаровіч (1912-1986).

65 гадоў таму, 19 студзеня 1952 года

Памёр польскі публіцыст, сын выхадцаў з Беларусі Ежы Барэйша (Беньямін Гольдберг; 1905-1952).

45 гадоў таму, 19 студзеня 1972 года

Нарадзіўся беларускі музыка Сяргей Міхалок.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі