Лютэранскі пастар: З дагматычнымі разыходжаннямі трэба працаваць на глебе нашага агульнага – хросту
Гродзенскія лютэране – чальцы супольнасці святога Яна – на чале з пастарам Уладзімірам Татарнікавым бяруць удзел у Тыдні малітваў аб еднасці хрысціянаў, які перажывае па ўсім свеце Каталіцкая Царква, запрашаючы за сумеснай малітвы прадстаўнікоў іншых хрысціянскіх канфесіяў.
Патрэбу ў такім сімвалічным Тыдні лютэранскі пастар абумоўлівае неабходнасцю пашыраць стасункі паміж вернікамі розных канфесіяў: “Мы больш даведваемся адзін пра аднаго, пачынаем разумець, што не трэба баяцца бліжняга, а наадварот – неабходна чуць і разумець іншага, вучыцца нечаму ў яго”, паведамляе grodnensis.by.
“Праз сумесную малітву мы ўсведамляем, што дзякуючы прынятаму сакрамэнту хросту з’яўляемся братамі і сёстрамі ў Хрысце”, – дадае пастар Татарнікаў, падкрэсліваючы, што дагматычныя разыходжанні паміж хрысціянамі не трэба адкідаць, але трэба з імі працаваць.
“Сёння створаныя шматлікія багаслоўскія, міжцаркоўныя камісіі, мэтай якіх з’яўляецца пошук шляхоў вырашэння розных пытанняў, што ўзнікаюць паміж хрысціянскімі канфесіямі. Але для нас саміх нашмат важней маліцца ў сваіх супольнасцях адзін з адным і адзін за аднаго, просячы Бога паказаць шлях вырашэння рознагалоссяў, каб шукаць і знаходзіць тое, што нас аб’ядноўвае, а не раз’ядноўвае”, – упэўнены лідар гродзенскіх лютэранаў.
Важнымі Уладзімір Татарнікаў лічыць першыя крокі ў кірунку дыяканіі – супольнай сацыяльнай працы, дапамогі людзям у патрэбе, малітвы, міжканфесійных сустрэчаў.
У Гродне міжканфесійная малітва святароў і вернікаў розных канфесіяў адбудзецца 21 студзеня ў 18. 00 ў кафедральным касцёле Францішка Ксаверыя.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Выйшла кніга пра біблійны канон у хрысціянскіх канфесіях 20.05.2022 16:15
- У Жыровічах праходзяць урачыстасці ў гонар абраза Маці Божай 20.05.2022 15:00
- Пінскай епархіяй будзе часова кіраваць архіепіскап Брэсцкі 19.05.2022 19:20
- Гродзенскага святара, які публікаваў гімн «Магутны Божа», звольнілі з прыхода 19.05.2022 14:52
- У Нігерыі мусульмане забілі камянямі студэнтку-хрысціянку па абвінавачванні ў богахуленні 19.05.2022 14:08
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)