У Віцебску ўшанавалі памяць ксяндза-хадэка Алеся Астрамовіча (Андрэя Зязюлю)

17 студзеня ў касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску адбылася памінальная імша па ксяндзу, хрысціянскаму дэмакрату Алесю Астрамовічу (паэт Андрэй Зязюля), які памёр 17 студзеня 1921 года. Пра гэта паведаміла каардынатар аргкамітэту БХД у Віцебску і Віцебскай вобласці Таццяна Севярынец.

Таксама былі ўзгаданыя і ўсе ксяндзы-пакутнікі, чыё жыццё, па яе словах, стала прыкладам сапраўднага служэння Богу, Беларусі, людзям, хто першымі прыйшлі да разумення, як важна хрысціянскія прынцыпы зрабіць нормай палітычнага строя.

“Сярод святароў, што стаялі на чале стварэння БХД, шмат таленавітых паэтаў, пісьменнікаў, публіцыстаў. Ім будзе прысвечана вечарына, якая рыхтуецца на другую палову лютага”, – адзначыла Таццяна Севярынец.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі