Архіепіскап Пінскі прывез мінскаму музею Якуба Коласа падарункі – хор і торт
Архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Сцяфан 15 студзеня наведаў у Мінску Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа, – музей, для якога ён у пэўнай меры стаўся духоўнікам.
Уладыка Стэфан прывез супрацоўнікам музея падарунак – мужчынскі ансамбль “Благавест”, які выканаў калядныя спевы на розных мовах – беларускай, рускай, украінскай. Разам са спевакамі выступіў серб – а. Агафангел (Будзішын) з сербскімі калядкамі, паведамляе pinskeparh.by.
Протадыякан баранавіцкага Пакроўскага храма Андрэй Гарбуноў выканаў песні на вершы беларускіх паэтаў, у тым ліку – Якуба Коласа.
Таксама госці прывезлі адмысловы торт ад пінскай майстрыхі – з вырабленымі кандытарскімі зялёнымі галінкамі і ёлачнымі цацкамі.
У сустрэчы ўзялі ўдзел сваякі класіка – яго 90-гадовы сын Міхась Міцкевіч з дачкой і нявесткай. Дырэктар музея Зінаіда Камароўская падкрэсліла, што вітанні ўладыкі Сцяфана ўспрымае як благаславенне на юбілейны год, у якім Беларусь адзначыць 135-годдзе з дня нараджэння Якуба Коласа.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Гомельскай епархіі выдалі цікавы каляндар пра мясцовых святых 12.08.2022 06:08
- У Кіеве суд пачаў разглядаць справу пра захоп храма УПЦ 11.08.2022 17:49
- Пробашча парафіі ў Лынтупах Аляксандра Барана арыштавалі на 17 сутак 10.08.2022 07:15
- «Не памрэ тваё імя» — Выйшла кніга пра памерлую настаяцельніцу Полацкага манастыра 10.08.2022 04:44
- З’явіўся анонс святкавання Дня памяці Манефы Гомельскай 09.08.2022 20:26
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)