“Два шляхі”: мінская моладзь знаёміцца з біблійным поглядам на сужэнства

SAM_8346

Асветніцкую выставу «Два шляхі» правёў у Мінскім Чырвоным касцёле дабрачынны фонд абароны жыцця і сям’і “Адкрытыя сэрцы”. Фонд, які быў зарэгістраваны ў 2009 годзе, мае свае прадстаўніцтвы ў Віцебску і Магілёве і карыстаецца дапамогай 60-і валанцёраў з Брэста, Гомеля, Баранавічаў, Паставаў, Полацка, Воршы. Дырэктарам фонду з’яўляецца Уладыслаў Валаховіч, кандыдат біблейскага багаслоўя, педагог, інструктар метаду распазнавання плоднасці.

Фонд праводзіць кансультаванне жанчын у гінекалагічных установах Віцебска і Магілёва, аказвае духоўную, псіхалагічную і матэрыяльную падтрымку жанчынам, якія адмовіліся ад аборту, праводзіць лекцыі на тэмы сямейных каштоўнасцяў, працуе з парамі, якія рыхтуюцца да вянчання па навучанні метаду распазнавання плоднасці.

SAM_8331Выстава “ Два шляхі” закранае тэмы будавання справядлівых адносін у шлюбе і захавання чысціні да шлюбу, адказнага мацярынства і бацькоўства, павагі да жыцця ад самага зачацця.

Супрацоўнікі фонду пазнаёмілі з выставай моладзь у 350-і навучальных установах Віцебскай і Магілёўскай вобласці.

З прамовай да прыхаджанаў Чырвонага касцёла звярнуўся намеснік дырэктара фонду Іван Пузанаў. Ён псіхолаг па адукацыі, бацька дваіх дзяцей.SAM_8332

– Умацаванне сям’і, падтрыманне гарманічных адносінаў паміж сужэнцамі, адмова ад абортаў з’яўляецца сёння важнай грамадскай патрэбай. У пэўны момант свайго жыцця я адчуў неабходнасць разам з сябрамі памаліцца за тых, хто стаіць перад выбарам захаваць дзіця ці адмовіцца ад яго. Таму мы пачалі прыходзіць ў жаночыя кансультацыі ў Віцебску, каб размаўляць з жанчынамі і маліцца за іх.

Эла Дзвінская, фота аўтара

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі