Спартсменку Герасіменю прынялі ў Юравіцкім манастыры

Герасименя
Бронзавы прызёр Алімпіяды ў Рыа-дэ-Жанейра і віцэ-чэмпіёнка Алімпіяды ў Лондане па плаванні Аляксандра Герасіменя 21 студзеня прыехала з паломніцкі мэтай у праваслаўны мужчынскі манастыр Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы ў Юравічах пад Калінкавічамі.

Экскурсію для госці правёў намеснік манастыра – ігумен Аўксенцій (Абражэй). За гутаркай і прагулкай зверхнік братыі распавёў спартсменцы пра абраз Божай Маці «Юравіцкай-Міласэрнай», пра гісторыю манастыра і архітэктурныя асаблівасці будынкаў, а таксама падарыў Аляксандры вобраз Юравіцкай Божай Маці, пажадаў творчых поспехаў і залатых медалёў на карысць Беларусі.

«Дзякуй велізарнае за гасціннасць і цёплую сустрэчу! Выдатная атмасфера, самая моцная энергетыка і выдатныя людзі. Дай вам Бог сілаў, здароўя і сродкаў дарыць людзям цяпло, клопат і душэўны спакой! Цудаў і добрых справаў! З удзячнасцю, Аляксандра Герасіменя », – напісала чэмпіёнка ў гасцявой кнізе манастыра, – распавядае братыя ў сваім акаўнце ў фэйсбуку.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі