Трамп забараніў фінансаваць звязаныя з абортамі міжнародныя НКА

_93779710_e1fa7432-8787-4c9c-99c2-3a8939552919

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп вярнуў адмененую сваім папярэднікам забарону на дзяржфінансаванне міжнародных арганізацый, якія аказваюць за межамі ЗША звязаныя з абортамі паслугі. На сёння амерыканскае фінансаванне атрымліваюць сотні міжнародных арганізацый, якія кансультуюць жанчын у самых бедных краінах свету і дапамагаюць ім зрабіць аборты.

Упершыню гэтую забарону ўвёў ў 1984 годзе прэзідэнт-рэспубліканец Рональд Рэйган, але дэмакрат Біл Клінтан адмяніў яе ў 1993-м, а Джордж Буш-малодшы адным з першых сваіх указаў ўвёў яе зноўку, пакуль яе не адмяніў 24 студзеня 2009 года Барак Абама, паведамляе BBC.

Амерыканскія законы забараняюць гуманітарным арганізацыям фінансаваць аборты са сродкаў, вылучаных дзяржавай, але НКА маглі выкарыстоўваць грошы на іншыя праграмы, у тым ліку звязаныя з кантрацэпцыяй і аднаўленнем пасля аборту.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі