“Радыё Марыя” можа запрацаваць у поўным фармаце ў сярэдзіне лютага
Беларускае каталіцкае “Радыё Марыя” можа пачаць поўнафарматную працу ўжо ў сярэдзіне лютага. Пра гэта 28 студзеня ў мінскім касцёле Святой Троіцы (святога Роха) падчас сустрэчы ў межах каталіцкага Душпастырства журналістаў распавёў праграмны дырэктар радыё ксёндз Аляксандр Улас. “Прынамсі, будзем старацца”, – адзначыў святар.
Тэставая версія “Радыё Марыя”, заявіў ён, па сутнасці ўжо выканала сваю ролю, бо ўсе пастаўленыя для яе задачы былі дасягнутыя – працуе сайт, ёсць запас матэрыялаў. “Так што, чакаем вырашэння тэхнічных спраў і можам пачынаць”, – падкрэсліў праграмны дырэктар, паведамляе карэспандэнт Krynica.info.
Паводле святара, зараз стаіць задача паставіць у Беларусь усё неабходнае для працы радыё абсталяванне і падрыхтаваць студыю, а таксама правесці навучанне валанцёраў. Пры гэтым ён адзначыў, што валанцёраў трэба ў тым ліку навучыць публічным выступам. “Гэтаму не вучаць у школе, не вучаць у інстытуце і на працы”, – падкрэсліў Аляксандр Улас.
Пры гэтым святар адзначыў, што радыё будзе выходзіць выключна ў інтэрнэце, бо атрымаць радыё-частату “канкрэтна сказалі, што гэта нерэальна”. З цяжкасцяў, якія паўстаюць у сувязі з гэтым перад “Радыё Марыя”, кс. Аляксандр адзначыў тое, што старэйшае пакаленне, якое ў асноўным і з’яўляецца слухачом радыё ў Беларусі, па розных прычынах мала карыстаецца інтэрнэтам. “Таму перад намі і валанцёрамі, якія ў нас, дай Божа, з’явяцца, стаіць задача вучыць карыстацца інтэрнэтам”, – мяркуе святар.
“Радыё Марыя”, вядома, мае каталіцкі кірунак, але гэта, перш за ўсё, хрысціянскае радыё. Свой падмурак яно базуе на хрысціянстве. Таму там будуць і агульнахрысціянскія праграмы. І рабіць іх, і весці могуць таксама неабавязкова каталікі. Тым больш, што ў іншых краінах на “Радыё Марыя” вельмі часта працуюць прадстаўнікі іншых канфесій”, – дадаў праграмны дырэктар радыё.
Вяшчанне будзе весціся на беларускай мове і будзе падзеленае на тры галоўныя часткі: малітва, катэхізацыя і сацыяльны аспект, звязаны перадусім з маральнымі пытаннямі, напрыклад, пытаннем абортаў.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Ізраілі знайшлі надпіс пра Хрыста, якому каля 1500 гадоў 23.01.2021 14:34
- “Казка пра Белага анёла, Зорку і цёмную краіну, якая робіцца светлай”. Казка ад Паўла Севярынца 15.01.2021 17:31
- Арцыбіскуп Кандрусевіч выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Мітрапаліта Філарэта 13.01.2021 10:28
- Памёр мітрапаліт Філарэт, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі 12.01.2021 14:32
- Віншаванне архіепіскапа Арцемія з нагоды свята Хрыстовага нараджэння 07.01.2021 10:53
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)