II кангрэс медыкаў-хрысціян Усходняй Еўропы пройдзе ў Кобрынскім раёне
6-9 мая ў Беларусі адбудзецца II кангрэс медыкаў-хрысціян Усходняй Еўропы. На яго запрашаюцца лекары, фельчары, медсёстры, студэнты медыцынскіх ВНУ і каледжаў. Мэта кангрэса – аб’яднаць медыкаў у служэнні Богу і фармаваць хрыстацэнтрычную матывацыю ў прафесіі.
Важнай часткай кангрэса будзе абмен ведамі і вопытам у многіх галінах медыцыны паміж прафесіяналамі з розных краін, а таксама разважанне над складанымі этычнымі дылемамі ў сучаснай медыцынскай навуцы і практыцы, перадае Baptist.by.
Кангрэс адбудзецца ў хрысціянскім аздараўленчым цэнтры «Жамчужынка», які знаходзіцца побач з вёскай Імянін (Кобрынскі раён). У яго арганізацыі ўдзельнічаюць медыцынскія хрысціянскія арганізацыі Беларусі, Малдовы, Расіі і Украіны. На кангрэс таксама запрашаюцца госці з Польшчы і краін Прыбалтыкі і студэнты-замежнікі, якія вучацца ў медыцынскіх ВНУ краін Усходняй Еўропы. Акрамя таго, сярод лектараў кангрэса запланаваны эксперты з Вялікабрытаніі, Германіі, Галандыі, ЗША і іншых краін.
Працоўная мова кангрэса – руская. Плануецца арганізацыя сінхроннага перакладу пленарных мерапрыемстваў для англамоўных удзельнікаў.
Фармат кангрэса прадугледжвае мерапрыемствы, накіраваныя на фарміраванне духоўнай сталасці, развіццё творчай самарэалізацыі і прафесійны рост хрысціянскіх медыцынскіх спецыялістаў. Удзельнікаў чакаюць біблейскія лекцыі і час з Богам; прафесійныя семінары; абмеркаванне складаных медыка – этычных пытанняў; абмен досведам і сяброўскія зносіны.
«У гэты час такія мерапрыемствы дазваляюць хрысціянам медыцынскай сферы ўмацавацца ў веры, паверыць у свае сілы і зацвердзіцца, як спецыялісты. Мы верым, што зносіны з калегамі-хрысціянамі стануць для вас выдатным прыкладам хрысціянскага адзінства, а пачутыя ісціны дапамогуць вам убачыць вашу прафесію ў святле Святога Пісання, падахвочваючы вас да служэння Богу на сваім працоўным месцы», – заяўляюць арганізатары.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- “Казка пра Белага анёла, Зорку і цёмную краіну, якая робіцца светлай”. Казка ад Паўла Севярынца 15.01.2021 17:31
- Арцыбіскуп Кандрусевіч выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Мітрапаліта Філарэта 13.01.2021 10:28
- Памёр мітрапаліт Філарэт, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі 12.01.2021 14:32
- Віншаванне архіепіскапа Арцемія з нагоды свята Хрыстовага нараджэння 07.01.2021 10:53
- Францішак прыняў адстаўку арцыбіскупа Кандрусевіча 03.01.2021 15:30
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)