У Віцебску прайшла публічная лекцыя аб рэлігійнасці ў рэгіёне
У Віцебску на базе Віцебскай абласной бібліятэкі паўстала новая ініцыятыва – публічныя лекцыі, прысвечаныя гісторыі Віцебска, якія чытаюць выкладчыкі кафедры гісторыі Беларусі Віцебскага дзяржуніверсітэта імя Пятра Машэрава.
28 студзеня чарговую лекцыю – «Пад вобразам Спаса» пра асаблівасці рэлігійнага жыцця Віцебска ў Вялікім княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай, – прачытала Кацярына Лаўрыненка, дацэнт кафедры ўсеагульнай гісторыі і сусветнай культуры, паведамляе catholic.by.
Выкладчыца апавядала пра гарадскія святыні – наяўныя і разбураныя, таксама ўзняла праблему выступленняў гараджанаў у Віцебску ў 1623 годзе, калі быў забіты Язафат Кунцэвіч, біскуп і пакутнік, бо сёння шмат няверуючых, абапіраючыся на савецкую гісторыю, негатыўна ацэньваюць дзейнасць святога.
Наступную лекцыю прачытае краязнаўца Віктар Барысенкаў, які апавядзе пра архітэктурныя асаблівасці храмаў Віцебска.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)