У Мазыры пачалі будаўніцтва дома на габрэйскіх могілках

Old-Jewish-Cemetery

У Мазыры, нягледзячы на пратэсты мясцовых жыхароў і габрэйскай супольнасці, распачалі будову дзесяціпавярховіка на месцы габрэйскіх могілак. Здаць у эксплуатацыю яго плануюць ў сакавіку 2018 года.

Чыноўнікі Мазыра сцвярджаюць, што межы могілак невядомыя, а ў генеральным плане забудовы гораду ніякіх могілак на вуліцы Пушкіна няма. Аднак могілкі прысутнічаюць на плане 1847 года. Рэгулярна знаходзяць косткі на сваіх агародах і мясцовыя жыхары, паведамляе “Белсат”.

Мясцовыя жыхары дапускаюць, што наўрад ці каму захочацца купляць жытло на месцы, дзе былі могілкі. «Я супраць, бо гэта памяць, для некаторых людзей гэта сувязь з продкамі», – заяўляе жыхарка Мазыра.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі