Нунцый Пінтэр: Мая першасная задача – падрыхтаваць прыезд Папы
Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр па выніках паўгода жыцця ў Беларусі ў новая пасаде кажа, што ўжо “адчувае сябе як дома” і на дадзены момант лічыць сваёй першачарговай задачай “давесці да ладу будынак новай нунцыятуры, дзе яшчэ трываюць аздабленчыя працы”.
Па словах Нунцыя, на 80-90 адсоткаў яго знаёмства з беларускім грамадствам і беларускім Касцёлам ужо адбылося, паведамляе catholic.by.
“Прыярытэтнай задачай для сябе я лічу падрыхтоўку візіту ў Беларусь Папы Рымскага, таму вельмі важны момант – спраўдзіць, як мы можам арганізаваць гэты візіт”, – кажа Апостальскі нунцый.
Апостальскі нунцый кажа, што беларускае рэлігійнае поле з’яўляецца нагодай для пашырэння працы ў галіне экуменізму. “Сёння адна з галоўных праблемаў, якая кідаецца ў вочы, – у няведанні адно аднаго. У нашых галовах жывуць стэрэатыпы, і мы нічога не робім, каб іх разбурыць. Для гэтага патрэбен час і, у першую чаргу, каб пазнаёміцца”, – кажа Нунцый пра свае ўражанні ад міжканфесійных стасункаў, дадаючы, што ў Беларусі “назіраецца мірнае суіснаванне і павага. Вернікі бачаць, што людзі іншай канфесіі нічога дрэннага ім не жадаюць”.
Гаворачы пра матэрыяльны стан Касцёла ў Беларусі, мансеньёр Пінтэр прыводзіць у якасці адной з мадэляў гаспадаркі Каталіцкай Царквы ЗША, дзе “няма «прамога фінансавання» – дзяржава падтрымлівае толькі канкрэтныя праекты. Калі ж забяспечаныя вернікі робяць ахвяраванні на Касцёл, то ахвяруюць дастаткова шмат – мільёны долараў. За гэты кошт існуюць каталіцкія школы, універсітэты, каталіцкія шпіталі, прытулкі для бедных. Я думаю, у Беларусі паступова католікі таксама прыйдуць да гэтай мадэлі — разумення, што ў значнай ступені толькі мы самі можам дапамагчы Касцёлу”.
Апавядаючы пра свае працоўныя будні, Апостальскі нунцый шкадуе аб тым, што не мае шмат часу на свае любімыя заняткі – ровар і чытанне, тым не меней, чакае пачатку веласезона і “ужо атрымаў на гэты конт шмат карысных парадаў ад мітрапаліта Кандрусевіча”.
Нунцый кажа, што яшчэ не паспеў пазнаёміцца з кнігамі Нобелеўскага лаўрэата Святланы Алексіевіч, але яе творы знаходзяца ў стосе 20-30 кніг, якія чакаюць сваёй чаргі на прачытанне.
На пачатак вясны ў мансеньёра Пінтэра запланаваныя паездкі па Беларусі: напрыканцы лютага ён наведае Магілёў, у сакавіку – Гродна, Віцебск і Пінск.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Ізраілі знайшлі надпіс пра Хрыста, якому каля 1500 гадоў 23.01.2021 14:34
- “Казка пра Белага анёла, Зорку і цёмную краіну, якая робіцца светлай”. Казка ад Паўла Севярынца 15.01.2021 17:31
- Арцыбіскуп Кандрусевіч выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Мітрапаліта Філарэта 13.01.2021 10:28
- Памёр мітрапаліт Філарэт, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі 12.01.2021 14:32
- Віншаванне архіепіскапа Арцемія з нагоды свята Хрыстовага нараджэння 07.01.2021 10:53
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)