У Белдзяржфілармоніі прагучаць харалы Яна Гуса і Марціна Лютэра

Filarmoniya

12 лютага ў Мінску ў Белдзяржфілармоніі а 19:00 адбудзецца вялікі канцэрт, прысвечаны 500-годдзю беларускай Бібліі і кнігадрукавання, а таксама 500-годдзю еўрапейскай Рэфармацыі. У праграме творы Ёгана Себастыяна Баха, Георга Фрыдрыха Гендаля, Генрыха Шутца, харалы Яна Гуса і Марціна Лютэра, беларускія і польскія музычныя помнікі часоў Рэнесансу.

Выступяць Дзяржаўны камерны хор Беларусі і камерны аркестр “Capella Academia”.

Квіткі можна набыць па тэлефоне 8 (025) 9662513 і ў касах Белдзяржфілармоніі.

А 27 лютага ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі ў 2017 годзе князь Мацей Радзівіл прадставіць сямейную калекцыю мастацкіх твораў, а ансамбль салістаў “Вытокі” ў спалучэнні з “Capella Academia” прадставіць унікальную праграму “Радзівілаўскай музыкі”.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі