У Полацку збіраюць подпісы за перайменаванне вуліцы Дзяржынскага ў вуліцу Францішка Будзькі

1486460903_ic0001202-1698-imageПолацкія сябры Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі пачалі да 100-годдзя партыі кампанію за перайменаванне вуліцы Дзяржынскага ў вуліцу Францішка Будзькі.

Францішак Будзька (1884-1920), адзін з заснавальнікаў беларускага хрысціянскага руху ў ХХ стагоддзі і перакладчык духоўнай літаратуры на беларускую, родам з Полаччыны, пэўны час служыў у полацкім касцёле.

Збор подпісаў ідзе менавіта сярод жыхароў вуліцы Дзяржынскага.

— Збіраць няпроста. Многія людзі гавораць, што «Дзяржынскі іх задавальняе», — кажа кіраўніца БХД Полацка Дзіяна Чэбышава. — Адзін чалавек наогул напісаў упоперак нашага аркуша з ужо сабранымі подпісамі мацернае слова. Але шмат хто і падпісваецца. Распавядаем, хто такі Будзька, і што зрабіў Дзяржынскі.

Да стагоддзя БХД беларускія хрысціянскія дэмакраты плануюць сабраць подпісы за перайменаванне вуліцаў у больш як 60 гарадах і мястэчках Беларусі.

BCHD.INFO

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі