У Мінску сквер ля Чырвонага касцёла могуць назваць у гонар Вайніловіча
Камісія па найменаванні і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых складовых частак Мінска прапануе назваць сквер каля касцёла святога Сымона і святой Алены імем беларускага палітыка і заснавальніка касцёла Эдварда Вайніловіча. Сквер размяшчаецца ў межах комплексу будынкаў касцёла, дамоў № 17, 19 на вуліцы Савецкай і № 4 на вуліцы Свярдлова.
Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама (220006, г. Мінск, вул. Маякоўскага, 22, корп. 2) два наступныя тыдні прымае меркаванні мінчан па гэтым найменні, паведамляе «Минск-Новости».
Эдвард Вайніловіч (1847-1928) – беларускі палітык і грамадскі дзеяч. Старшыня Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі, Краёвай партыі Літвы і Беларусі, дэпутат Дзяржаўнага савета Расійскай імперыі, мецэнат беларускага нацыянальнага руху. Зараз у Каталіцкай Царквы ідзе працэс яго беатыфікацыі.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Ксёндз Барок — не экстрэміст! Заключэнне экспертаў. 23.04.2021 09:49
- Мітрапаліт Веніямін адказаў Паўлу Севярынцу пра бел-чырвона-белы сцяг 22.04.2021 17:12
- CК адкажа: ксёндз — экстрэміст, ці не? 21.04.2021 17:52
- Пуцяводныя нататкі: мінскія братчыкі здзейснілі падарожжа да святых мясцінаў Беларусі 21.04.2021 14:42
- Адкрыты набор на падрыхтоўчыя курсы для абітурыентаў Мінскай духоўнай семінарыі 20.04.2021 11:33
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)