Гран-пры «Каложскага благавеста» павезла Гнесінка (відэа)
У Гродзенскім драматычным тэатры 11 лютага прайшла цырымонія закрыцця XVI Міжнароднага фестывалю праваслаўных спеваў «Каложскі благавест».
Па заканчэнні вітальнага спеву, з якім выступіў хор святароў Гродзенскай епархіі, да гасцей і артыстаў звярнуўся арцхіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій, які з асаблівым цяплом адзначыў шматлікасць маладых гледачоў на конкурсных праслухоўваннях.
«Менавіта моладзь вызначае сёння будучае нашай Царквы, а ўвага і цікавасць моладзі да царкоўных спеваў кажа пра тое, што фестываль выконвае сваю галоўную задачу», – падкрэсліў уладыка Арцемій.
Са словамі прывітання да ўдзельнікаў фестывалю таксама звярнуўся намеснік міністра культуры Васіль Чэрнік.
Традыцыйна званні лаўрэатаў прысуджаліся ў некалькіх катэгорыях. Уладальнікам Гран-пры XVI Міжнароднага фестывалю праваслаўных спеваў «Каложскі благавест» стаў расійскі Акадэмічны хор Расійскай Акадэміі Музыкі імя Гнесіных пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Анегіна.
Завяршылася цырымонія ўзнагароджання святочным гала-канцэртам.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Пачаўся міжнародны конкурс дзіцячых малюнкаў «Красота Божьего мира» 01.07.2022 12:06
- Вернікаў царквы «Новае Жыццё» просяць пацвердзіць, што яны па-ранейшаму ў царкве 01.07.2022 10:14
- У Маладзечне асвяцілі кафедральны сабор 01.07.2022 07:12
- Верш беларускага святара паслужыў тэкстам антываеннай “Балады аб вайне” 30.06.2022 17:12
- Пастар Ганчарэнка: Бог здольны здзейсніць эканамічныя і палітычныя цуды 30.06.2022 16:05
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)