У Шаркаўшчыне 7 жанчын паабяцалі маліцца за біскупа Буткевіча штодня да смерці

Буткевич
Каталіцкі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч 12 лютага здзейсніў душпастырскую інспекцыйную паездку ў Шаркаўшчыну – касцёл з гэтай нагоды быў запоўнены вернікамі, асаблівую ўвагу біскуп звярнуў на тое, што ў храме было шмат мужчын і маладых людзей.

У прывітальным слове пробашч кс. Кшыштаф Сілкоўскі адзначыў, што ў мінулым годзе парафія перажыла двайную радасць – споўнілася дваццаць гадоў ад будаўніцтва новага касцёла і ўдалося адшукаць дванаццатую стацыю Крыжовага шляху са страчанага касцёла, паведамляе catholicnews.by.

Пробашч нагадаў, што за гэтыя гады з парафіі ў Шаркаўшчыне выйшлі 3 святары, адзін манах, адна законная сястра, яшчэ адзін юнак навучаецца ў семінарыі. У адказ біскуп Буткевіч заклікаў не спыняцца на дасягнутым, бо застаецца вельмі актуальнай праблема пакліканняў.

Напрыканцы Імшы адбылася прысяга новай супольнасці “маргарытак” – вернікаў, якія даюць слова да канца свайго жыцця маліцца ў інтэнцыі таго ці іншага святара. На гэты раз утварылася малітоўнае кола, якое паабяцала маліцца ў інтэнцыі біскупа Алега Буткевіча. У гэтае кола ўвайшлі 7 верніц, якія прынеслі прысягу перад алтаром.

Біскуп Буткевіч адзначыў, што ні ў адной парафіі не бачыў такога букета “маргарытак”, бо ў шаркаўшчынскай парафіі гэта ўжо 12-ая “маргарытка”.

Пасля Імшы моладзь парафіі паказала невялікую канцэртную праграму, пасля якой біскуп сустрэўся з дзецьмі ў катэхетычным класе.

Пасля абеду кіраўнік дыяцэзіі  наведаў закрытую ўстанову ў Александрове, дзе знаходзяцца псіхічна хворыя людзі. Частка будынкаў гэтай установы пабудавана з бярвення ад старога драўлянага касцёла.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі