У кафедральным саборы Бабруйска прайшоў канцэрт “Зямля Руская”

G36LldvoNSw

5 лютага ў бабруйскім праваслаўным кафедральным саборы святога Мікалая Цудатворца прайшоў дабрачынны канцэрт «Зямлі Руская». Удзел у ім прынялі казацкі хор Бабруйска «Вольніца», вакальны гурт прыходу храма вялікамучаніка Георгія Перамаганосца Нясвіжа і хор прыхода храма праведнай Сафіі Слуцкай з Мінска.

Нясвіжская вакальная група выканала песні на рускай і ўкраінскай мовах, а мінчане прадставілі на суд публікі духоўныя песнапенні і народныя песні, паведамляе sluck-eparchiya.by.

13 лютага епіскап Гомельскі Стэфан прыняў удзел у вечары памяці “Афганістан жыве ў маёй душы”, прысвечаным 28-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана, які прайшоў у палацы культуры ААТ “Гомсельмаш”. На мерапрыемстве таксама прысутнічалі ветэраны ваенных дзеянняў, прадстаўнікі гарадской улады, моладзевых і грамадскіх арганізацый. Уладыка звярнуўся да прысутных з прывітальным словам, у якім нагадаў пра каштоўнасць міру, перадае eparhiya.by.

А 12 лютага ў пасёлку Зялёны Бор (Смалявіцкі раён) у рамках святкавання 20-годдзя заснавання праваслаўнай супольнасці ў гонар іконы Божай Маці «Неапалімая Купіна» адбыўся святочны канцэрт у Доме культуры. Перад прысутнымі выступіў хор «Праабражэнне» з Барысава, піша kupinahram.blogspot.com.by.

Хор пачаў выступ словамі з трапара беларускім святым «Ушанаваў Гасподзь беларускі край». У літаратурна-вакальную праграму таксама ўвайшлі творы мітрапаліта Іларыёна Алфеева, манашкі Юльяніі Дзянісавай, Уладзіміра Кавальджы, Мікалая Рымскага-Корсакава.

У другой частцы свайго выступу хор «Праабражэнне» выканаў песню ваенных гадоў «Эх, дороги…», рускія народныя песні «Во кузницы» і «Ой, то не вечар», а таксама песню на верш Янкі Купалы «Явар и Каліна».

А завяршыўся канцэрт калядкамі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі