У Лідзе адкрыліся курсы павышэння кваліфікацыі настаўнікаў праваслаўнай культуры

DSC_1009-Custom

13 лютага ў Лідзе адкрыліся курсы павышэння кваліфікацыі настаўнікаў устаноў адукацыі Лідскага раёна, якія вядуць факультатыў “Асновы праваслаўнай культуры”. Курсы адкрыліся ў саборы Усіх Святых малебнам пра заклік дапамогі Святога Духа на пачатак усякай добрай справы, які здзейсніў епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфіры.

Затым падчас урачыстага адкрыцця ў СШ № 11 уладыка звярнуўся з прывітальным словам да педагогаў, падкрэсліўшы важнасць правядзення такіх курсаў, каб педагогі ў будучыні маглі падзяліцца з навучэнцамі прыгажосцю праваслаўя. Ён пажадаў творчага натхнення слухачам і лектарам курсаў. Таксама з дакладам пра ўплыў праваслаўя на сучасную педагогіку выступіў кіраўнік аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Лідскай епархіі протаіерэй Расціслаў Лемачко, перадае lida-eparhia.by.

А 10 лютага іерэй Аляксандр Корань, настаяцель прыхода храма Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы аграгарадка Грэск Слуцкага раёна, наведаў санаторый «Сонейка» ў вёсцы Замосце. Ён перадаў бібліятэцы санаторыя духоўную літаратуру, аўдыё- і відэазапісы, паведамляе sluck-eparchiya.by.

Акрамя таго, святар уручыў сувеніры пераможцам шашачнага турніру ў санаторыі, а таксама правёў гутарку з адпачываючымі дзецьмі з Гомельскай вобласці.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі