Святар з Полацка прывез у Чырвоны касцёл працы двух парафіяльных пленэраў

пленер
У Мінску ў ніжнім храме касцёла святых Сымона і Алены (Чырвонага касцёла) 12 лютага пробашч кс. Уладзіслаў Завальнюк, Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт сяргей Гаек і пробашч полацкай парафіі святой Параскевы а. Аляксандр Шаўцоў адкрылі маштабную выставу жывапісных палотнаў, створаных падчас летніх пленэраў імя Івана Хруцкага.

пленер
Пленэры з удзелам гарадскіх мастакоў, а таксама майстроў жывапісу з Мінска, Віцебска і іншых гарадоў праходзілі ў Полацку на базе грэка-каталіцкай парафіі святога Язафата Кунцэвіча двойчы –  летам мінулага і 2015 года.

пленер
Форум жывапісцаў, які носіць імя вядомага мастака, ураджэнца гэтых месцаў Івана Хруцкага, адбываўся пад лагатыпам “Полацк вачыма Францішка Скарыны” і ставіў за мэту не только адлюстраваць прыгажосць полацкай сакральнай архітэктуры, але і адтварыць краявіды, сучасныя Францішку Скарыне ў тым выглядзе, у якім яны спадарожнічалі беларускаму першадрукару. Выстава задуманая, як адно з мерапрыемстваў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ў гонар 500-гадовага юбілею беларускай Бібліі.

пленер
Значную частку працаў склалі краявіды і пабудовы Полацка і яго наваколляў.

пленер
У нядаўнім полацкім пленэры ўдзельнічалі Віктар Жукаў з Новых Гаранаў, Зміцер Мшар і Сяргей Чарцілін з Мінска, Аляксей Яўсееў і Аляксей Літвін з Віцебску, Валерый Шчасны з Верхнядзвінска, полацкія мастакі Іван Іваноў, Вячаслаў Літвін, Андрэй Міхайлаў, Андрэй Піскун.

пленер
Частка мастакоў асабіста прыняла ўдзел у вернісажы, на які прыйшло мноства аматараў жывапісу, – як духавенства, так і свецкіх.

пленер
Архімандрыт Сяргей Гаек узначаліў набажэнства на адкрыццё выставы, пасля чаго ва ўрачыстай атмасферы кс. Уладзіслаў Завальнюк і а. Аляксандр Шаўцоў перарэзалі сімвалічную стужку, адкрываючы выставачную пляцоўку.

пленер
Спевам адкрыццё выставы ўпрыгожыў грэка-каталіцкі хор «Прасфара».

Фота: Аляксандр Малама

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі