Чырвоны касцёл у Мінску зноў зачынілі падчас акцыі апазіцыі
Чырвоны касцёл, які размешчаны на Плошчы Незалежнасці ў Мінску, 17 лютага зноў быў зачынены падчас апазіцыйнай акцыі “Марш раззлаваных беларусаў”. Пра гэта Krynica.info паведаміў парафіянін, які ў гэты момант знаходзіўся ў храме.
Паводле яго, касцёл зачынілі пасля пачатку Святой Імшы а 19:00, пакінуўшы для ўваходу і выхаду толькі дзверы з левага боку. Звычайна дзверы ў Чырвоным касцёле зачыняюцца пасля апошняй Імшы, у рэдкіх выпадках падчас Святой Імшы а 21:00, якая цэлебруецца ў нядзелю і святы. Ці звязанае гэтае закрыццё з апазіцыйнай акцыяй, невядома.
“Марш раззлаваных беларусаў” стаў самай масавай акцыяй апазіцыі з моманту разгону дэманстрацыі 19 снежня 2010 года. Паводле розных падлікаў у ім узялі ўдзел каля 2-3 тысяч чалавек, якія пратэставалі супраць дэкрэту № 3, таксама вядомага як “дэкрэт пра дармаедаў”, паводле якога жыхары Беларусі павінны плаціць падатак, калі працавалі менш за 183 дні ў годзе. Акцыя пачалася на Кастрычніцкай плошчы, а скончылася на Плошчы Незалежнасці.
Як паведамляла Krynica.info, Чырвоны касцёл быў афіцыйна зачынены на рамонт 12 верасня 2016 года, калі апазіцыя пратэставала супраць афіцыйных вынікаў парламенцкіх выбараў.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Ізраілі знайшлі надпіс пра Хрыста, якому каля 1500 гадоў 23.01.2021 14:34
- “Казка пра Белага анёла, Зорку і цёмную краіну, якая робіцца светлай”. Казка ад Паўла Севярынца 15.01.2021 17:31
- Арцыбіскуп Кандрусевіч выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Мітрапаліта Філарэта 13.01.2021 10:28
- Памёр мітрапаліт Філарэт, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі 12.01.2021 14:32
- Віншаванне архіепіскапа Арцемія з нагоды свята Хрыстовага нараджэння 07.01.2021 10:53
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)