У Росіцы вернікі ізноў прайшлі шляхам святароў-пакутнікаў (фотарэпартаж)
У Беларусі ў лютым і сакавіку вернікі і няверуючыя людзі шмат у якіх мясцінах ушаноўваюць “карныя дні” – менавіта ў гэтым прамежку часу ў 1943 годзе нямецкія карнікі, помсцячы за партызанскія напады, асабліва жорстка абыходзіліся з вясковым насельніцтвам, вынішчаючы населеныя пункты разам з жыхарамі дашчэнту.
У некаторых вёсках людзі гінулі парафіямі – разам са сваімі святарамі, як каталіцкага, так і праваслаўнага веравызнання.
У Росіцы пад Верхнедзвінскам 18 лютага каталікі з розных куткоў Віцебскай дыяцэзіі, а таксама паломнікі з Мінску, прайшлі апошні шляхам жыхароў вёскі, спаленых зімой 1943 года. Разам з вяскоўцамі дабраахвотна прынялі смерць каталіцкія святары-марыяне Юрый Кашыра і Антоній Ляшчэвіч, якія да апошняга аказвалі святарскую паслугу асуджаным на смерць.
Святую Імшу жалобы ўзначаліў вікарый Віцебскай дыяцэзіі, пробашч парафіі святога Андрэя Баболі ў Полацку кс. Францішак Кісель, яму саслужылі гаспадар росіцкай парафіі кс. Чэслаў Курэчка і святары з іншых месцаў, якія прыехалі разам са сваімі вернікамі.
Пасля Адарацыі Найсвяцейшага сакрамэнту і Святой Імшы вернікі рушылі праз усю вёску да месца колішняй трагедыі, пазначанага зараз вялікім крыжом, мінаючы па дарозе помнік ахвярам. Усе неслі ў руках запаленыя знічкі, – святло памяці, якое пасля гарыць ля крыжа яшчэ цягам некалькіх гадзінаў.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Гомельскай епархіі выдалі цікавы каляндар пра мясцовых святых 12.08.2022 06:08
- У Кіеве суд пачаў разглядаць справу пра захоп храма УПЦ 11.08.2022 17:49
- Пробашча парафіі ў Лынтупах Аляксандра Барана арыштавалі на 17 сутак 10.08.2022 07:15
- «Не памрэ тваё імя» — Выйшла кніга пра памерлую настаяцельніцу Полацкага манастыра 10.08.2022 04:44
- З’явіўся анонс святкавання Дня памяці Манефы Гомельскай 09.08.2022 20:26
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)