Орша запрашае на чарговы “Вінаграднік”

виноградник
У Оршы 4 сакавіка пройдзе чарговы каталіцкі “Вінаграднік” – пад дэвізам «Бог, каторы са мной».

Тэмай будзе патрэба ў “асаблівых месцах”, дзе нібыта можна быць бліжэй да Бога. “Пісанне нам выразна паказвае, што Божыя людзі заўсёды былі з Богам, на любым месцы і пры любых абставінах. Ім не было проста, як няпроста і нам, але яны былі з Богам”, – гэтую думку маюць намер правесці арганізатары “Вінаградніка”, паведамляе catholicnews.by.

Для людзей здалёк будзе магчымасць начлегу, запіс для ўсіх абавязковы і трывае да 2 сакавіка (чацвер) па нумары +375 (29) 500 40 88 (МТС)

Манахіні з Браслава запрашаюць дзяўчат на «Спатканне пры студні»

Манахіні- Эўхарысткі з Браслава запрашаюць дзяўчат на рэкалекцыі «Спатканне пры студні» 27-29 сакавіка.

«Кім ты ёсць, калі ніхто не бачыць?» –над гэтым пытаннем будуць разважаць удзельніцы рэкалекцыяў.

Паведаміць аб сваім удзеле ў рэкалекцыях неабходна па тэлефонах +375(29) 288 36 87 (с.Лена), +375 (29) 558 46 25 (с.Таццяна).

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі