Міністр Шуневіч сшыў для сябе форму НКВД у памяць пра сталінскія катаў

szuniewicz

Міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч ганарыцца наяўнасцю ў яго абсалютна дакладнай копіі супрацоўніка савецкага НКВД — тых, хто непасрэдна ўдзельнічаў у ажыццяўленні масавых сталінскіх рэпрэсій, ахвярамі якіх па розных ацэнках у той ці іншай ступені сталі да 1,6 млн жыхароў Беларусі.

Па словах кіраўніка МУС, форма НКУСаўца пашытая па сапраўдных старых лякалах, а гузікі адлітыя на тым жа манетным двары, паведамляе «Советская Белоруссия».

Ігар Шуневіч таксама распавёў, што форму ён «сшыў па ўнутраным імпульсе» і за ўласны кошт, каб паказаць, што памяць пра сталінскіх катаў «жывая і шанаваная па сёння». Пры гэтым грамадская рэакцыя міністру абыякавая: кожнага 9 Мая ён разам з жонкай, апранутай ў агульнавайсковую форму часоў Другой сусветнай, садзіцца ў музейны экспанат — адноўлены амерыканскі аўтамабіль «Віліс» 1947 года выпуску — і катаецца ў ім па горадзе.

Характэрна, што на думку кіраўніка МУС, адмоўны вобраз супрацоўнікаў ведамства ўсё роўна ствараюць «горлапаны і щелкоперы», а не такія паводзіны міністра.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі