Біскуп Буткевіч наведаў славутую прыватную галерэю Ады Райчонак (відэа)


Каталіцкі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч 4 сакавіка, падчас інспекцыйнага візіта ў Германавічы блізу Шаркаўшчыны, наведаў галерэю збіральніцы Ады Райчонак.

Спадарыня Ада пазнаёміла біскупа са сваёй калекцыяй, распавяла пра гісторыю яе стварэння, паведамляюць westki.info.

Райчонок
Карціны ў галерэі знаходзіцца ў некалькіх пакоях, яны падзеленыя на асобныя экспазіцыі. Адна з іх прысвечана яе сыну Міхасю Райчонку, які заўчасна пайшоў з жыцця ў 1999 годзе, ва ўзросце 26 гадоў. Менавіта ён пачаў збіраць галерэю, Ада Райчонак працягнула яго справу.

У калекцыі Ады Райчонак ёсць карціны, прысвечаныя Халакосту, Васілю Быкаву і яго малой радзіме — вёсцы Бычкі, Рыгору Барадуліну, Эміліі Плятэр, Кастусю Каліноўскаму, Уладзіміру Караткевічу, іншым знакамітым асобам.

Адну з экспазіцыяў складаюць творы мастака Уладзіміра Кандрусевіча.

У гэты ж дзень біскуп наведаў сацыяльны прытулак для састарэлых у вёсцы Дзікева. Аддзяленне было створанае тут у 2006 годзе, зараз тут знаходзіцца 37 старых.

Біскуп Алег сустрэўся з насельнікамі і супрацоўнікамі сацыяльнага прытулку, прыйшлі на сустрэчу і жыхары вёскі. Напачатку біскуп пацікавіўся ўмовамі пражыванні, спытаў, ці наведваюць састарэлых людзей іх родныя, паразважаў з людзьмі пра сэнс жыцця чалавека, пра месца Бога ў жыцці, пра мэту, з якой Бог стварыў чалавека.

“Мы вельмі радыя, што біскуп падараваў нам хвілінкі радасці. Бо нашых дзядуль і бабуль не заўсёды наведваюць блізкія і родныя, а біскуп даў ім адчуць, што яны не самотныя”, – кажуць супрацоўнікі аддзялення, паведамляе catholicnews.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі