8 сакавіка

Burattini_Dragon

400 гадоў таму, 8 сакавіка 1617  года

Нарадзіўся навуковец, даследчык і вынаходнік, які дзейнічаў у ВКЛ, Тыт Лівій Баратыні (1617-1681).

125 гадоў таму, 8 сакавіка 1892 года

Нарадзіўся беларускі грамадска-палітычны дзеяч Аляксандр Чарвякоў (1892-1937).

100 гадоў таму, 8 сакавіка 1917 года

Пачатак Лютаўскай рэвалюцыі ў Расеі. Нарадзіўся беларускі скульптар Сяргей Селіханаў (1917-1976). У Менску нарадзілася польская акторка Ганна Скарга (1917-1992).

65 гадоў таму, 8 сакавіка 1952 года

Нарадзіўся беларускі актор Аляксандр Казак.

55 гадоў таму, 8 сакавіка 1962 года

Нарадзіўся беларускі паэт, грамадска-палітычны дзеяч Славамір Адамовіч.

5 гадоў таму, 8 сакавіка 2012 года

У Расеі памёр праваслаўны святар, ураджэнец Беларусі Васіль Бутыла (1926-2012).

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
08.03.2017 Каляндар|




Блогі