У Лідзе каталікі моляцца аб 9-і растраляных святарах
У Лідзе 10 сакавіка ў касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі каталікі моляцца аб ахвярах нацызма – 9-і каталіцкіх святарах, якія 74 гады таму былі растраляныя разам з іншымі прадстаўнікамі тутэйшай польскай інтэлігенцыі.
29 чэрвеня 1942 года былі арыштаваны святары парафіі ў Лідзе – пробашч кс. Вінцэнт Лабан і вікарый кс. Люцыян Мрачкоўскі. Праз некалькі дзён быў арыштаваны кс. Стэфан Снягоцкі, вікарый лідскай фары. Былі зняволеныя і іншыя святары, паведамляе grodnensis.by.
У Папяльцовую сераду 10 сакавіка 1943 года яны былі расстраляны. У хуткім часе парафіяне паклапаціліся аб тым, каб знайсці іх целы і пахаваць у вядомым месцы.
На старыя слабодскія могілкі парэшткі забітых святароў былі перанесены пасля 1960 года. Парэшткі былі складзены ў адну труну. «Толькі стулы былі як новыя. Але калі дакраналіся да стулаў, яны рассыпаліся», – узгадваюць сведкі.
На супольнай магіле быў пастаўлены помнік, на якім пазначаныя імёны 9-і святароў-мучанікаў.
Святарамі, якія 10 сакавіка 1943 года прынялі пакутніцкую смерць ад гітлераўцаў, былі:
Кс. Вінцэнт Лабан, пробашч парафіі ў Лідзе (Слабада)
Кс. Люцыян Мрачкоўскі, вікарый парафіі ў Лідзе (Слабада)
Кс. Стэфан Снягоцкі, вікарый парафіі фарнага касцёла ў Лідзе
Кс. Аляксандр Аўгустовіч, пробашч парафіі ў Нецечы
Кс. Стэфан Дабравольскі, пробашч парафіі ў Беліцы
Кс. Альфонс Бароўскі, пробашч парафіі ў Лацку
Кс. Францішак Цыбульскі, пробашч парафіі ў Трабах
Кс. Ежы Ажароўскі, пробашч парафіі ў Ліпнішках
Кс. Вінцэнт Стшэснеўскі, пробашч парафіі ў Юрацішках.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Пробашча парафіі ў Лынтупах Аляксандра Барана арыштавалі на 17 сутак 10.08.2022 07:15
- «Не памрэ тваё імя» — Выйшла кніга пра памерлую настаяцельніцу Полацкага манастыра 10.08.2022 04:44
- З’явіўся анонс святкавання Дня памяці Манефы Гомельскай 09.08.2022 20:26
- Сканфіскавалі «Малітву за Беларусь» 09.08.2022 17:00
- У Магілёве з’явіўся помнік Георгію Каніскаму 09.08.2022 15:25
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)